Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » БАРЧУК Дзмітрый Георгіевіч 

БАРЧУК Дзмітрый Георгіевіч

[1910, в. Зачысце Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў вышэйшую альбо незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам Капыльскай няпоўнай СШ. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 20.9.1936 у Дрысе па адрасе: вул. Савецкая, д. 71. Асуджаны 4.11.1936 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Свіяжскі лагер НКВД Далёкаўсходняга краю (бухта Нячаева). Вызвалены 1.7.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 15.5.1957. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".