Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » БАРАНОЎСКІ Яўстафій Васілевіч 

БАРАНОЎСКІ Яўстафій Васілевіч

[1894, засценак Смалавіца Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. – 2.12.1953, Краснаярскі край], педагог. З дваранскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1915–17 г. у рускай арміі, удзельнік 1-й сусветнай вайны, у 1920–25 г. у Чырвонай Арміі, камандзір узвода. З другой паловы 1920-х г. працаваў настаўнікам школы в. Клетнае Глускага р-на. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей (узросту ад 2 да 9 гадоў): сына Усевалада і дочак Яўгенію і Ніну. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 11.5.1933 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Далёка-Усходні (потым Бірскі) лагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 24.11.1947. Зноў арыштаваны 16.9.1949 і 25.2.1950 асобай нарадай пры МДБ прыгавораны да высылкі ў Краснаярскі край. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны. Групавая справа Б. і інш. № 9924-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".