Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » БАРАНОЎСКАЯ Марыя Іосіфаўна 

БАРАНОЎСКАЯ Марыя Іосіфаўна

[1897, в. Сурнаўка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 21.12.1944. Асуджана 1.12.1945 як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “работу настаўніцай падчас акупацыі” да 4 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 14.9.1956. Асабовая справа Б. № 6894-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".