Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БАЙКОЎ Іван Цімафеевіч
[1900, Смаленск – ?], навуковец, педагог. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт, нам. дырэктара Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Быў жанаты, гадаваў дачку (7 гадоў). У ліп. 1933 выключаны з ВКП(б) пры партыйнай чысткі. Арыштаваны 22.8.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 14.11.1933 як “удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганiзацыi” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 7.5.1956. Групавая справа Б. і інш. выкладчыкаў Горацкай акадэміі (усяго каля 20 чалавек) № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.