Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БАЗЫЛЕВІЧ Іосіф Францавіч
[1907, в. Брашэвічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ ў Драгічыне Брэсцкай вобл. Арыштаваны 17.1.1940. Асуджаны 27.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны, верагодна, ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 18.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.4.1989. Асабовая справа Б. № 8173-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.