Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БАДУНОВА Марыя Аляксандраўна
[1889, Навабеліца Гомельскага пав., цяпер у межах Гомеля – ?], сястра Палуты (Пелагеі) Бадуновай. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г.
працавала настаўніцай гісторыі маскоўскай СШ № 529. Арыштавана 10.4.1938 у Маскве па адрасе: вул. М.Горкага, д. 19, кв. 312б. Асуджана тройкай НКВД 10.10.1938 за “антысавецкую прапаганду, контррэвалюцыйную дзейнасць” і як “член партыі Беларускіх эсэраў з 1918 г.” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ва Усольскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 10.4.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным Судом БССР 11.7.1958. Асабовая справа Б. № 11951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.