Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БАГДАНСКІ Рычард Антонавіч
[1.4.1894, Варшава – ?]. З польскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту працаваў выкладчыкам адной з мінскіх ВНУ. Арыштаваны 7.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 30, кв. 22. Асуджаны 22.12.1936 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную агітацыю і незаконнае захоўванне зброі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 30.3.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.6.1955 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа Б. № 5514-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.