Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БАБРОЎСКАЯ Зінаіда Іванаўна
[1926, хут. Александрыя (?)
Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Да арышту працавала настаўніцай пачатковай школы в. Дзераўная тагачаснага Казлоўшчынскага р-на Баранавіцкай вобл. (цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Арыштавана 6.12.1951. Асуджана 19.2.1952 асобай нарадай пры МДБ за “ўдзел у антысавецкай арганізацыі СБМ” да 25 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Нарыльскі лагер МДБ Краснаярскага краю. 6.5.1955 тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Вызвалена 28.5.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.1.1992 Вярхоўным Судом БССР. Асабовая справа Б. № п-14792 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.