Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АЛЕШКА Андрэй Яфрэмавіч
[1887, в. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам Каробскай (?) пачатковай школы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.7.1938 у в. Пнеча (?) тагачаснага Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці”. 19.10.1938 пастановай Дрыбінскага раённага аддзела НКВД вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 4529-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.