Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АЛЕКСАНДРОВІЧ (УСЦІНОВІЧ) Сяргей (Георгій) Сафронавіч
[1907, Вілейка Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – 10.1.1938 (?), Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам раённай калгаснай школы ў Касцюковічах Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку Клару (н. ў 1935). Арыштаваны 19.9.1936 у Касцюковічах па адрасе: вул. Ленінская, д. 122. Асуджаны (са студэнтам Беларускага інстытута права Сідаравым Аляксеем Мітрафанавічам; н. ў 1907 у Вілейцы ў сям’і службоўца) асобай нарадай пры НКВД 3.1.1938 як “агент польскай разведкі, які быў пераброшаны ў 1932 г. ў СССР з мэтай шпіянажа” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 24.3.1960. Групавая справа А.(У.) і інш. № 16273-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.