Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АКУЛІН Канстанцін Аляксеевіч
[15.5.1891, в. Абчуга Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. –
19.1.1938, Орша, турма НКВД], вайсковец, педагог. З сям’і святара. Меў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1914–17 г. служыў у царскай арміі ў чыне штабс-капітана. У 1918–23 г. начальнік штаба стралковай брыгады Чырвонай Арміі. У 1930-я г. настаўнік няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 9.12.1937 тройкай НКВД СССР за “шпіянаж на карысць польскіх разведвальных органаў” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23.10.1958. Асабовая справа А. № 13210-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.