Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » АГІНСКІ Ілля (Барыс) Ісакавіч 

АГІНСКІ Ілля (Барыс) Ісакавіч

[18.12.1906, Нью-Йорк, ЗША – ?]. З яўрэйскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам аднаго з мінскіх тэхнічных вучылішч. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 5.9.1936 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 26, кв. 2. Асуджаны 5.10.1936 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа А. № 29292-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".