Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АГАНОЎСКІ Іосіф Антонавіч
[1899, фальв. Швекшні Расі-
енскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва – ?]. З сям’і землеўласніка. Меў незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Да арышту сакратар Маладзечанскага школьнага інспектарата. Арыштаваны 28.10.1939 у Маладзечне па адрасе: вул. Пілсудскага, д. 28. Асуджаны 5.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 10.10.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1989. Групавая справа А. і інш. супрацоўнікаў школьнага інспектарата № 28772-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.