Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » ВЯНГЛЕЎСКІ Валер’ян Антонавіч 

ВЯНГЛЕЎСКІ Валер’ян Антонавіч

[1894, пас. Саковы Мазавецкага (?) пав. Варшаўскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту часова выконваючы абавязкі інспектара Маладзечанскага школьнага інспектарата. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 28.10.1939 у Маладзечне па адрасе: вул. Замкавая, д. 98. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.7.1940 за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 31.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1989. Групавая справа В. і інш. № 28772-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".