Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Жертвы и палачи

Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.

Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)

Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:

Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)

Главная » Справочники  » Жертвы и палачи  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ЧАРОТ Міхась 

ЧАРОТ Міхась

[сапр.: Кудзелька Міхась Сымонавіч; 7.11.1896, мяст. Рудзенск Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч, стрыечны брат Іосіфа і Івана Кудзелькаў. У 1917 скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Мабілізаваны ў армію; служыў афіцэрам запаснога палка ў Кузнецку. Вясной 1918 вярнуўся ў Мiнск; пачаў настаўні­чаць у бел. школе; паступіў у МПІ. Спяваў у хоры Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынёй тэатральнай суполкі «Маладзік». Друкавацца пачаў у 1918. У 1919 — член Белнацкама і створанай пры ім Вайсковай Рады. Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі. З 1920 — су­працоўнік, у 1925–29 рэдактар газ. «Савецкая Беларусь». У 1922 апублікаваў першы зборнік вершаў «Завіруха». У 1923 удзельнічаў у стварэнні літаб’яднання «Маладняк», з якога выйшаў у канцы 1927. Некаторы час быў членам літаб’яд­нання «Полымя», потым уступіў у БелАПП. У 1922–24 — кандыдат у члены, у 1924–31 — член ЦВК БССР. У 1924 вучыў­ся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі. У 1930-я г. працаваў загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР. Падчас арышту загадчык літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Быў жанаты, гадаваў сына Вячаслава, дочак Святлану, Зінаіду, Алену (усе ва ўзросце ад 6 да 11 гадоў). Арыштаваны 24.1.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 35, кв. 1, адначасова выключаны з ВКП(б).

З пратакола вобыску: «…документы, журналы — 210 штук, книги — 85 штук, переписка — 127 страниц, рукописи — одна пачка»

Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 у 10.00 як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Апошні верш «Прысяга» запісаў на сцяне мінскай унутранай турмы НКВД.

З успамінаў Міколы Хведаровіча: «У 1939 годзе я быў пераве­дзены ў адзіночную камеру. Уважліва аглядзеў сцены, шукаючы надпісаў, і вось у кутку прачытаў тэкст верша, выкалупаны нечым вострым на сцяне. Гэта была апошняя сустрэча з маім любімым паэтам і другам Міхасём Чаротам. Гадамі я захоўваў гэтыя яго словы ў сэрцы:

Я не чакаў
І не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.

Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вінаваты!»
1

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.12.1956. Асабовая справа К. № 8153-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Імем Ч. названы вуліцы ў Маладзечне і Рудзенску.

5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 47, кв. 2 арыштавана хатняя гаспадыня Дадыка Ефрасіння Тарасаўна
(н. ў 1903), жонка Міхася Чарота. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолінск). Загінула ў зняволенні ў першай палове 1940-х г. Рэабілітавана 11.3.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ч. № 10102-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Тв.: Творы: У 3 т. Мн., 1932–1936; Збор твораў: У 2 т. Мн., 1958; Выбраныя вершы і паэма «Босыя на вогнішчы». Мн., 1967; Выбранае. Мн., 1982.

Кр.: Ярош М. Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1963; Яго ж. Міхась Чарот. Мн., 1966; Песняр революционной романтики. Мн., 1983; БП. Т. 6; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".