Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Жертвы и палачи

Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.

Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)

Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:

Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)

Главная » Справочники  » Жертвы и палачи  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ДЗЯКАЎ Ананій Іванавіч 

ДЗЯКАЎ Ананій Іванавіч

[1.10.1896, в. Багданаўка Мсціслаўскага пав., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч, педагог. З сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афіцэрскае званне. У 1918 уступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919–23 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 — нам. старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкама. У 1924 прызначаны нам. старшыні (потым старшынёй) Магілёўскага акруговага выканкама. У ліп. 1928 накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў пры­значаны нам. старшыні (пазней старшынёй) Віцебскага выканкама. У 1930–34 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры. З лют. 1934 — нам. рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 загадчык аддзела ЦВК БССР. У ліп. 1936 прызначаны наркамам асветы БССР. Арыштаваны 11.5.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асве­ты» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1957. Асабовая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

22.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 ліпеня, д. 18, кв. 2 арыштавана хатняя гаспадыня Дзякава Марыя Іванаўна (н. 19.2.1904 у Мсціславе, атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю), жонка Ананія Дзякава. 28.11.1937 асобай нарадай НКВД асуджана як «жонка здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 22.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 8.6.1956. Яе асабовая справа № 6688-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 47–60; Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".