Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Пра пiсьменнiка Бiблiяграфiя Даведнiкi Проза Прэса Навіны Гасцявая кнiга Сувязь

Галоўная » Валеры Маракоў 

Валеры Маракоў

Біяграфія Валерыя Маракова

Беларускі паэт, публіцыст і перакладач Валер Маракоў нарадзіўся 14 (па старому стылі – 27) сакавіка 1909 года ў мястэчку Козырава пад Менскам (зараз гэтая мясцосць уваходзіць у склад сталіцы) і загінуў 29 кастрычніка 1937 года ў менскай вязьніцы НКУС.

Падчас Першай сусветнай вайны з’яўляўся ўцекачом (знаходзіўся ў расейскім Мценску і ўкраінскіх Ромнах), затым вярнуўся дамоў. У 1924 годзе скончыў 4-ю менскую сямігодку, да 1926 года разам з бацькам працаваў муляром. У чэрвені 1925 года ўпершыню былі апублікаваныя дэбютныя вершы Валера Маракова («Чырвоная змена», «Малады араты» і іншыя).

У снежні того ж года Цэнтральнае бюро юных піянераў прызначыла паэта сакретаром рэдакцыі часопіса «Піянер Беларусі». У 1926 годзе І.Барашка прывёў Валера да маладнякоўцаў, тады ж пабачў свет ягоны першы зборнік вершаў. Напрыканцы таго года А.Звонак запрасіў паэта пажыць у Полацку, ягоныя творы друкавала газета «Чырвоная Полаччына».

Ужо праз год Валер Маракоў выпусціў другую кнігу паэзіі і паступіў у МБПТ. А пасля заканчэння другога курса яго выклікалі з навучання і прызначылі кіраўніком літаратурнага аддзела газеты «Савецкая Беларусь». Там паэт працаваў да 1930 года.

Вось што пісаў тады пра яго М.Гарэцкі: «Маракоў вызначаецца лірычнасцю, эмацыйнай напружанасцю, гучальнасцю сваіх вершаў. У яго шмат пачуцця, ён любіць яскравыя фарбы і гучанне».

А вось што пазьней казаў С.Шушкевіч: «Маракова заўважыў і акрыліў бацькоўскай ласкай і прыхільнасцю Янка Купала. Народны паэт не раз запрашаў да сябе юнака на сваю кватэру і цешыўся яго першымі творчымі крокамі, даў паэту не адну сваю кнігу з цёплым і шчырым аўтографам».

У 1931 годзе Валер быў залічаным на літаратурнаінгвістычнае аддзяленне МПІ, каторае зкончыў у 1934 годзе. Падчас навучання працаваў у часопісе «Чырвоная Беларусь», з 1934 года – чалец СП Беларусі. На пачатку 1935 года паэт апынуўся пад пазгозай арышта і хаваўся ў мястэчку Чэрнеўка, што ў Барысаўскім раёне. Аднак 1 сакавіка ён прыехаў у Менск, і праз тры тыдні яго арыштавалі супрацоўнікі спецслужбаў. Хлопца пратрымалі ва ўнутранай вязьніцы НКУС тры месяцы і вызвалілі, аднак праз год, 6 лістапала 1936 года, затрымалі зноў. Ордэр № 700 на арышт Маракова быў выдадзены 3 лістапала тэрмінам на 24 гадзіны. Тобок, затрыманне праводзілі абсалютна незаконна.

Валер чакаў арышта і не збіраўся дацца энкавэдыстам у рукі. У верасні 1936 года беларускі паэт Тодар Кляшторны казаў у Доме пісьменніка М.Багуну и П.Хатулёву: «Маракоў, калі ад’язджаў з Мінску на раён, узяў з сабой наган і казаў, што ён будзе са зброяй у руках бараніць сябе…»

Аднак паэта арыштавалі зусім не ў здыманай квартэры ў Барысове, а на Менскім вакзале, і зброі для абароны ў яго не было. Але, ягонага нагана не знайшлі наагул.

Увесь год спецслужбы катавалі Валера, а 28 кастрычніка 1937 года тройка НКУС вынесла рашэнне «члена контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» расстраляць, канфіскаваўшы ягоную маёмасць. Судовы працэс дорўжыўся 15 мінут, прысуд вынеслі а 19.30. «Акт аб выкананні прысуду захоўваецца ў Мінску ў Асобым архіве 1-га спецаддзела НКВД СССР, том 8, ліст 155», - пацверджвае сакрэтная даведка кіраўніка першага спецаддзела НКУС Шавялёва.

Праз амаль 20 год, 23 красавіка 1957 года, Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР рэабілітавала Валера Маракова. Ягоная асабістая справа за нумарам №10234-с захоўваецца ў архіве беларускага КДБ.

З літаратурнай спадчыны, якую пакінуў нам паэт, даступны ягоныя кнігі «На залатым пакосе», «Вяршыні жаданняў», «Права на зброю», «Рабінавая ноч». У СССР яны выдаваліся да расстрэла Валера Маракова і пасля ягонай рэабілітацыі. Крытыкі называлі яго «сердцам, сагрэтым сумам», «паэтам эмоцый», «растаптанымі пялесткамі».

   

Падтрымка праекта: клавиатуры для macbook | Играть в Big Bamboo – Bet Boom | BetBoom Беларусь
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".