Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Пра пiсьменнiка Бiблiяграфiя Даведнiкi Валеры Маракоў Прэса Навіны Гасцявая кнiга Сувязь

Галоўная » Проза  » Непамяркоўныя Аповеды пра рэпрэсаваных і іх нашчадкаў. Рэпрэсаваных, але не зломленых...

Санька: 8. Настаўнiк фiзiкi

Два бамжы счапiлiся насмерць, люта мясілі адзiн аднаго. Перамoжца (цi той, хто застанецца жывы) рабiўся адзінаўладным гаспадаром смеццевага бака на тэрыторыi дарагой аўтастаянкi ў цэнтры горада.

Санька ведаў абодвух.

Высакаваты, у шэрым, досыць паношаным касцюме, у светлай, некалi белай кашулi, пры гальштуку няпэўнага колеру — былы настаўнiк фiзiкi, удавец, пенсiянер. На пенсію яго выпхнулі. Новая дырэктарка, прысланая з гарана для ўмацавання кадраў, вырашыла, што стары занадта мяккацелы для сучаснай школы. За апошнiя гады настаўнiк i праўда не паставiў нiводнай «двойкi». Лiчыў: хто хоча ведаць фiзiку, той i пасля «тройкi» задумаецца. Каму ж фiзiка да лямпачкі, таго i «адзiнкаю» не напалохаеш. Не выратавала настаўнiка нават тое, што для многiх пакаленняў вучняў ён быў прыкладам сумленнасцi i прыстойнасцi.

Пазбаўлены любiмай работы, якой прысвяцiў усё жыццё, ён пеpшым часам не выходзiў з дому. «Як глядзець дзецям у вочы? — задаваў сабе адно i тое ж пытанне. — Выхоўваў, казаў: трэба iмкнуцца вучыцца і жыць па-ленiнску, i дагаварыўся — выгналi, як сабаку». Пацiху настаўнiк прызвычаіўся тапіць тугу i перажываннi ў горкай. Пiў спачатку пакрысе, але з кожным днём арганiзм патрабаваў спiртнога ўсё болей, што i давяло былога кумiра дзяцей да жабрацтва. А пасля ён страціў i дах над галавою: падчарка не захацела жыць з «дармаедам» i лiтаральна выштурхнула яго за дзверы. Судзiцца? Не ўжо, выбачайце, — пайшоў бамжаваць.

Другi прэтэндэнт на права калупацца ў «прэстыжным» сметніку заявiўся сюды быццам з супрацьлеглага лагера. Усё жыццё (з невялiкiмi i рэдкiмi перапынкамi) ён праседзеў у турмах, «косячы», як сам хвалiўся, пад дурня (можа, таму i выжыў). I хоць быў зэкам са стажам (асаблiва небяспечны рэцыдывiст, як нi кажы) i пакінуў след амаль на ўсiх зонах былога Саюза, на ролю рэкецiра, бандыта, важака злачыннай групоўкi не цягнуў: аслабеў целам i розумам. Не навучаны працаваць, жабрaваў.

Цяпер ён бiўся за тое, каб не бадзяцца па горадзе ў пошуках ежы, не красцi з чужых памыйнiц (што заўсёды небяспечна), а мець сваю, да таго ж сытную i недалёка ад падвала, у якiм начаваў.

Зэку ўдалося падгрэбці супернiка пад сябе i схапiць за горла. Але забiваць ён не збiраўся: усё ж бамжаваць — не парыцца на зоне. Трушчыў у пальцах кадык настаўнiка i хрыпеў: «Сыдзi, падла, гэта маё, сыдзi».

Той маўчаў. Толькi вoчы гарэлі, крычалі, як у яго баліць душа.

Санька не вытрымаў, падбег, адапхнуў крымiнальнiка:

— Вымятайся, падонак!

Зэк кiнуў на яго з-пад iлба злы позірк, але біцца не палез, адступiў, павярнуўся да настаўнiка:

— Нiчога, iнтэлiгент, нiчога. Не кожны дзень за цябе заступацца будуць. Як-небудзь аднаго падпільную! Гарнiтурчык i фейс так адпрасую…

Ён прабубнеў нешта яшчэ i рэцiраваўся.

Да болю ў сэрцы Санька шкадаваў настаўнiка, але, успомнiўшы, як не любiў той спачування, зрабiў выгляд, быццам не пазнаў яго:

— Пацярпiце крыху, збегаю выклiчу «хуткую».

— Не варта турбавацца, малады чалавек, усё нармальна, — перапынiў настаўнiк, выцiраючы насоўкаю кроў з твару. — «Хуткая дапамога», пасля мiлiцыя… Не хачу звязвацца з гэтай публiкай. Iдзiце, прашу вас, калi ласка, а то, чаго добрага, i вас заадно…

Яго «калi ласка» нагадала выпускны экзамен па фiзiцы. Тады настаўнік убачыў, што Санька запнуўся, гатовы паплысці, i супакоiў: «Не хвалюйся, збярыся, калi ласка, з думкамi, вазьмi сябе ў рукi. Ты ж ведаеш закон Шарля Кулона, сто разоў выводзiў…» I Санька ўспомнiў, дакладней, сфармуляваў той закон адразу, у памяцi.

Санька не стаў пярэчыць настаўнiку, упрошваць прыняць дапамогу. Погляд настаўніка прымусiў яго апусцiць вочы. «Мы ва ўсiм вiнаватыя, мы! — дакараў Санька сябе. — Заслужаны настаўнiк — бомж, i ўсе маўчаць! Мая хата з краю. Нешта трэба мяняць, развязваць гэты гордзiеў вузел».

— Iдзiце, iдзiце, не хвалюйцеся, — быццам прачытаўшы Санькавы думкi, пaдштурхнуў яго настаўнiк.

Санька адышоў, але ў машыну сядаць не спяшаўся. Стаяў, чакаў: раптам вернецца зэк. Але той не паявiўся…

Калi позна ўвечары пакідаў машыну на стаянцы, нi настаўнiка, нi зэка паблiзу не было.

Pанiцай патэлефанаваў галоўны рэдактар i нагадаў: «Рукапiс трэба здаць максімум праз два тыднi, iнакш — вылецiце з плана».

Выйсця не было, i Санька ўзяў aдпачынак: трэба нарэшце дапiсаць калiсьцi пачатую аповесць, што завяршала кнiгу.

Праз два тыдні рукапiс быў гатовы. Можна везцi. Дый машына зачакалася на стаянцы.

— Нешта даўно вас не было вiдаць, — сустрэў Саньку вартаўнiк. — Усё пiшаце, так сказаць, творыце? А ў нас тут iншыя справы творацца. Мянты другi тыдзень шастаюць, спакою не даюць. Бамжа нашага памятаеце? Таго чудзiка, што ў касцюме i пры гальштуку хадзiў, быццам прафесар? Ведалi яго? Дык вось, забiлi старога! I ўяўляеце хто? Следчы казаў, што нават ён быў уражаны: праламаў бамжу галаву былы аднакласнiк. Не дацягнуўшы да восьмага, ён кiнуў вучобу, пасля ўсё жыццё правёў у турмах i лагерах. I вось сустрэча аднакласнiкаў праз пяцьдзесят гадоў. Са спатканнейкам вас, як кажуць. А што гэта вы так пабялелi? Бамжа ж забiлi, не каго-небудзь…

 



Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 / Кніга 2



Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 / Кніга 1



Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст



Вынiшчэнне



Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.



Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі



Толькі адна ноч



Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.



Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2



Ахвяры i карнiкi.



Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917-1964



Рэпрэсаваныя медыцынскiя i ветэрынарныя работнiкi Беларусi. 1920-1960



Планъ губернскаго города Минска 1873 года



Планъ губернскаго города Минска 1888 года



Планъ губернскаго города Минска 1911 года



100 мiнiяцюр



Непамяркоўныя



100 миниатюр



Непримиримые



Сшытак



Яны не ведалі



Рассказы



Непамяркоўныя


Паэзiя Валерыя Маракова


Пялесткі (1925)



На залатым пакосе (1927)



Вяршыні жаданняў (1930)



Права на зброю (1933)



Лірыка (1959)



Вяршыні жаданняў (1989)



Рабінавая ноч


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".