Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Пра пiсьменнiка Бiблiяграфiя Даведнiкi Проза Валеры Маракоў Прэса Навіны Сувязь

Галоўная » Гасцявая кнiга 

Гасцявая кнiга

Юрий (11.04.2008)
Впечатлений - не высказать!
Кашталян Ірына (09.04.2008)
Спадар Леанід! Дзякуй Вам за тое, што імкнецеся данесці свае даследаванні да ўсіх зацікаўленых праз інтэрнэт. Бо ім карыстаюцца пераважна як ў Беларусі, так і за яе межамі, думаючыя людзі, якія шукаюць інфармацыю пра сапраўдную гісторыю савецкай Беларусі. Нешмат даследаванняў такога кшталту маюць мультымэдыйны варыянт. З запісаў у гэтай кнізе відаць, што шмат людзей скарысталася інфармацыяй, а значыць яна вельмі і вельмі патрэбная. Яшчэ больш прэзентабельным з пункту гледжання прадстаўлення Беларусі рэсурс зробіць далучэнне ангельскай і расейскай версій. Я спадзяюся, што такім чынам вы атрымаеце новыя цікавыя кантакты. Тыя, хто можа Вам дапамагчы, адгукнуцца і дапамогуць у выданні значна большай колькасці вашых кніг, чым напісана ў планах. Жадаю захаваць уласцівае менавіта Вам мора энергіі і ашчаджаць сваё здароўе! Плёну ў далейшай працы наніве захавання памяці пра рэпрэсаваных!
Аляксандр Абрашкевіч (08.04.2008)
Дзякуй вялікі за Вашу працу! У складзеным Вамі сьпісе ёсьць і мой дзед, Лойка Іван Вікеньцевіч (http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-ii/index_21162.html). У тэксьце напісана, што яго "далейшы лёс [пасьля прысуду] невядомы". Маем справу з тым шчасьлівым выпадкам, калі чалавек ня толькі ацалеў, вярнууўся на Радзіму, але і пасьпеў шмат зрабіць. Лёс яго склаўся такім чынам: разам з братамі быў актывістам беларускага руху Наваградчыны, пасьля арышту брата рэжымам Пілсудскага (брат зьнік бяз вестак) вырашыў ратавацца уцёкамі у БССР, арыштаваны пры пераходзе мяжы, высланы ў Омск, дзе праз нейкі час паступае ў Сельскагаспадарчы інстытут на спецыяльнасьць "Гэадэзія" (гэтае рашэньне пазьней выратуе яго жыццё). Давучыцца не пасьпеў, быў арыштаваны, асуджаны на 10 год ППК, трапіў на будаўніцтва дарогі на Варкуту. Технічных спецыялістаў сярод асуджаных было няшмат і іх аберагалі, астатнія ж практычна ня мелі шанцаў выжыць, Дзед ратаваў іньшых, беручы іх сабе ў памочнікі. Па заканчэньні тэрміну у 1947 вярнуўся на Радзіму, спачатку жыў у Любчы, пасьля - у Наваградку, працаваў "інжэнэрам-гэадэзістам" у райвыканкаме, стварыў сям'ю, меў дзьве дачкі, памёр на 75-ым годзе жыцця"
Вiктар (08.04.2008)
Добрыя даведники,але не знайшоу дзеда сястры СКОПЮК ГРИГОРИЙ растраляны 22 чэрвеня 1941 быу святаром недзя пад Пинскам.Можа кали даведаецеся пра яго... Дзякуй!
Ангеліна Дабравольская (07.04.2008)
Шаноўны спадар Леанід! Шчыры дзякуй за Вашую працу, асабліва за даведнік па рэпрэсаваных беларускіх святарах. Я займаюся пошукам звестак пра сваякоў св. прав. Іаана Гашкевіча, цудатворцы Кармянскага, і пра святароў, служыўшых у храмах Агародні, Кармы, Шарсціна і Стрэшына. У Вашай кнізе знайшла звескі пра а. Іаана Гашкевіча-малодшага, а. Алексія Ржавускага, а. Афанасія Хацкова і а. Мікалая Страдомскага. Пра а. Аляксія і а. Афанасія Вы пішэце, што "далейшы лёс іх невядомы". Гэта не так. У архіве Свята-Іаана-Кармянскага манастыра ёсць досыць грунтоўныя звесткі пра іх (ёсць яны і ў мяне). Пахаваныя а. Аляксій, а. Афанасій і а. Мікалай на Кармянскіх могілках, у мяне ёсць уласнаручна зробленыя ў лютым 2002 г. фотаздымкі іх магіл. Калі гэтыя звесткі Вам патрэбныя - звяртайцеся да мяне на майл.
Козіч (05.04.2008)
Дзякуй за тое, што вы робіце. Гэта неверегодна патрэбная праца. Толькі даведаўшыся і ацаніўшы ўсе маштабы той трагедыі мы зможам пабудаваць сапраўды Незалежнае і Свабоднае грамадзтва ў Беларусі.
Рабянкова Галіна (05.04.2008)
Віншую Вас, Леанід, са стварэньнем свайго сайта! Гэта сапраўды падзея. Жыве Беларусь! І будзе жыць, калі ёсьць такія людзі, як Вы.
Глеб Лабадзенка (04.04.2008)
Спадар Леанід! нізкі Вам паклон за гэтую тытанічную працу! Дзякуй, што вяртаеце беларусам памяць!..
М. Зязюля (04.04.2008)
Лёня, ты робіш вялікую справу. Дзякуй цябе вялікі.
Таццяна (04.04.2008)
Паважаны спадар Маракоў! Нізкі Вам паклон перш за ўсе -- за мужнасць. Сілы Вам ды здароўя. Назапашаны боль людскі, разумею, не пераадолець. Дай Вам Бог сілы вытрымаць гэты боль, які іншым, на жаль, не баліць. Мела некалі сустрэчу з Вамі і невялічкае інтэрв'ю, вельмі хочацца спадзявацца на новыя сустрэчы.

Старонкі:      |    |    |    |    |  8  |    |    |   


У гасцявой кнізе Вы маеце магчымасць пакінуць свой водгук, падзяліцца ўражаннямі ад прац Леаніда Маракова, напісаць свае пажаданні. Вярнуцца на галоўную старонку.

 Абавязковыя палі пазначаны - *
Вашы прозвішча і імя:*
Ваш e-mail для сувязі:*
Тэкст:*
Увядзіце тэкст з малюнка:*

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".