Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ЯСІНСКІ (ЯСИНСКИЙ) Валянцін 

ЯСІНСКІ (ЯСИНСКИЙ) Валянцін

[4.3.1890, в.  Лучыцы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петpыкаўскі p-н Гомельскай вобл. — 4.3.1938, Мінск, турма НКВД], святар, службовец, сын Міхаіла Аляксандравіча Ясінскага*, брат Аляксандра, Іосіфа, Мікалая, Міхаіла Ясінскіх і Наталлі Ясінскай-Лукашэвіч. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1912), Петраградскую духоўную акадэмію (1916). У 1930-я г. старшы бухгалтар «Галоўлесхімзабеспячэння». Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Сухая, д. 28, кв. 1. Асуджаны 15.2.1938 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Я. № 24480-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Рэпрэсаваныя...


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1878). З 20.4.1882 псаломшчык Мікалаеўскага сабора ў Бабруйску Мінскай губ., цяпер горад Магілёўскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1.8.1883). Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Лучыцы. Узнагароджаны набедранікам (1887). З 1901 настаяцель Пакроўскага храма в. Волма Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. З 1911 служыў у Пакроўскай царкве в. Рэпкі Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. У?1920-я г. настаяцель Ільінскага храма в. Вязок (тагачасны паштовы адрас: ст. Азарычы) Бабруйскага пав., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".