Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ЯЛЕНСКІ (ЕЛЕНСКИЙ) Міхаіл Антонавіч 

ЯЛЕНСКІ (ЕЛЕНСКИЙ) Міхаіл Антонавіч

[1882, в. Даўгаполле Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 30.10.1939, ГУЛАГ], вайсковец, педагог. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Пасля сканчэння Віцебскай духоўнай семінарыі (1905), верагодна, служыў у Віцебску. Падчас 1-й сусветнай вайны і да Кастрычніцкага перавароту 1917 афіцэр у арміі. У 1930-я г. настаўнік Віцебскай СШ № 5. Арыштаваны 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 39. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай групы» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Я. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".