Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЮРАШКЕВІЧ (ЮРАШКЕВИЧ) Канстанцін
[1868, в. Вічын Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Фёдара Юрашкевіча. Скончыў Пінскае духоўнае вучылішча. Прызначаны псаломшчыкам Успенскага храма в. Хатынічы Пінскага пав., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 5.11.1899 псаломшчык Мікалаеўскай царквы в. Старае Сяло Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украіна. З 28.2.1901 (?) служыў у Касма-Даміянаўскім храме в. Тонава Слабада (тагачасны паштовы адрас: ст. Койданава). Арыштаваны 19.9.1937 у мяст. Лагойск, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Асуджаны 31.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.8.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ю. № 27760-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 136, в. 1, с. 41145.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.