Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЮНАЦКЕВІЧ (ЮНАЦКЕВИЧ) Генадзь
[1904, в. Бастынь Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], сын Аляксандра Юнацкевіча. Беларус. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920-я г. псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы в. Вяляцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл Арыштаваны 31.1.1931. Асуджаны 4.7.1931 з бацькам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі паводле пастановы калегіі АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ю. і інш. № 28026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.