Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ШПАК Грыгорый Якаўлевіч 

ШПАК Грыгорый Якаўлевіч

[1883, мяст. Чашнікі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. Служыў у адной з цэркваў Лепеля. Арыштаваны 22.10.1933. Асуджаны 25.2.1934 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ш. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".