Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ШЛЯХЦІЦ (ШЛЯХТИЦ) Іаан Кірылавіч
[22.6.1892, в. Сідараўка Магілёўскай губ. — 30.9.1937, Віцебск, турма НКВД]. З бел. шляхецкай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Свята-Мітрафанаўскага храма в. Казловічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 1.3.1932. Асуджаны 19.6.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Працаваў бондарам у арцелі «Праца-мэбля». Зноў арыштаваны 9.8.1937 у Оршы. 15.9.1937 прыгавораны тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 20879-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 27.11.1989, па другой — 24.4.1989.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.