Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ШАХРАЙ Мікалай Мікалаевіч
[1873, Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. старшыня або член царкоўнага савета адной з цэркваў Крычава. Быў жанаты, меў сына Пятра (н. ў 1910) і дачку Алену (1921). Арыштаваны 14.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Ш. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.