Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ШАФРАНСКІ (ШАФРАНСКИЙ) Нікіта Філіпавіч
[1875, в. Кіявец (паводле інш. звестак — Кіеўка або Кіявічы) Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Служыў у адной з цэркваў Магілёва. Быў жанаты, меў дачку Алімпіяду (н. ў 1907) і сына Аляксея (1919). Арыштаваны 27.1.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. 8.9.1937 тройкай НКВД Смаленскай (?) вобл. прыгавораны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Ш. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.