Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ШАФРАНОЎСКІ (ШАФРАНОВСКИЙ) Сцяфан Сцяпанавіч
[1875, в. Ніжняе або Новае Грудскае Мінскай губ. — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З духоўнага саслоўя. З 1908 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Скіток Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н. Пакінуў службу (верагодна, у 1935) у сувязі з тым, што «царкоўны савет не выплаціў страхоўку і інш. падаткі, накладзеныя на царкву савецкімі ўладамі». Арыштаваны 15.2.1938 у Магілёве. Асуджаны 21.9.1938 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 тpыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і інш. святароў № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ. Ф. 2786, в. 2, с. 10.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.