Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ШАФРАНОЎСКІ (ШАФРАНОВСКИЙ) Міхаіл
[3.11.1873, в. Комсенічы Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — 15.1.1938, ГУЛАГ], абнаўленчы протаіерэй. Беларус. Сын Сімяона Шафраноўскага . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1900). Прызначаны другім святаром, потым настаяцелем Мікалаеўскай царквы ў г. Сянно Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., благачынны цэркваў 1-й акругі Сенненскага пав. З 1912 настаяцель Пакроўскага храма в. Нямойта Сенненскага пав., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. З 1914 служыў ва Уваскрасенскай царкве мяст. Лукомль Сенненскага пав., цяпер вёска Чашніцкага р-на Віцебскай вобл., благачынны цэркваў 2-й акругі Сенненскага пав. З 1927 настаяцель Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску, святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 3.9.1935 у Мінску па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 9, кв. 1. Праходзіў па адной справе са старастам або актыўным прыхаджанінам сабора Паўлам Лабаноўскім і інш. Асуджаны 27.10.1935 са святарамі Мінскай епархіі Мікалаем Сквярнюком, Мікалаем Умецкім паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 26.7.1961 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ш. № 17146-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
17.3.1948 у Мінску па адрасе: Чыгуначны зав., д. 16 арыштаваны вартаўнік СШ № 36 Мінска Шафраноўскі Сяргей Міхайлавіч (н. ў 1898), верагодна, сын Міхаіла Шафраноўскага. 28.7.1948 асуджаны за тое, што «працаваў паліцэйскім-вахцёрам у турме ў перыяд нямецкай акупацыі» да 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў другой палове 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.5.1959 калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ш. № 14520-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.