Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ШАЎЧУК (ШЕВЧУК) Аляксей Сцяпанавіч 

ШАЎЧУК (ШЕВЧУК) Аляксей Сцяпанавіч

[1886, в. Камень Шляхецкі Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., з канца 1939 в. Акцябр, цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Член царкоўнага савета Андрэеўскага храма ў Барысаве. Да арышту працаваў пажарнікам. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 26.12.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Сенная, д. 15. Асуджаны 30.12.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.9.1956 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Ш. і інш. № 7096-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".