Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ШАМЯЦІЛА (ШЕМЕТИЛЛО) Барыс 

ШАМЯЦІЛА (ШЕМЕТИЛЛО) Барыс

[1900, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], сын Мікалая (Шамяцілы). Служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскім саборы ў Слуцку. Арыштаваны 26.5.1929. Асуджаны 10.11.1929 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Зноў арыштаваны і 28.6.1932 высланы на 3 гады ў Зах. Сібір. Пасля вызвалення жыў у Астрахані. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.3.1992 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Ш. № 31969-с захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".