Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ШАЛЕПІН (ШЕЛЕПИН) Васілій Арцёмавіч 

ШАЛЕПІН (ШЕЛЕПИН) Васілій Арцёмавіч

[1872, в. Барань Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. У пачатку 1900-х г. служыў псаломшчыкам у Магілёўскім Іосіфаўскім кафедральным саборы. 8.1.1906 рукапаложаны ў дыякана, у пачатку 1910-х г.  — у іерэя. З 1913—14 настаяцель Свята-Духава храма в. Хацетава Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў верас. 1937 у Магілёве (?). Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Ш. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".