Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЧЫРКОЎ (ЧИРКОВ) Яфім Іларыёнавіч
[1895, в. Патапава, цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], селянін-аднаасобнік, член савета царквы ў роднай вёсцы. Беларус. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Ч. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.