Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ЧУЛКЕВІЧ (ЧУЛКЕВИЧ) Уладзімір Фёдаравіч 

ЧУЛКЕВІЧ (ЧУЛКЕВИЧ) Уладзімір Фёдаравіч

[1870 — 14.10.1937, Мазыр, турма НКВД]. Верагодна, сын Фёдара Ісакавіча Чулкевіча*. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў другім святаром, з 1908 настаяцелем Міхайлаўскай царквы в. Кашалёва (Буда-Кашалёва) Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл., з 1911 благачынны цэркваў 2-й акругі Рагачоўскага пав. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Валосавічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Азарычы) Бабруйскага пав., цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1924). У першай палове 1930-х г. настаяцель царквы в. Балажэвічы Мазырскага р-на Гомельскай вобл. Арыштаваны ў Мазыры ў сярэдзіне 1930-х г. Асуджаны да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мазыра і Мазырскага раёна. Мн., 1997.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У?1900—10-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Нічыпаравічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".