Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ЧАТЫРКІН (ЧЕТЫРКИН) Сергій Сцяпанавіч 

ЧАТЫРКІН (ЧЕТЫРКИН) Сергій Сцяпанавіч

[1878, мяст. Горы Чавускага пав. Магілёўская губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — сак. 1930 (?), Магілёў, турма АДПУ]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Верагодна, брат Леаніда Сцяпанавіча Чатыркіна*. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 17.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 са святаром Парфірыем Сіняковым калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.8.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Ч. і інш. № 10509-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1895). У 1904—09 настаяцель Іаанаўскага храма в. Анікавічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н, благачынны цэр­кваў 1-й акругі.

Падтрымка праекта: Играть в Teen Patti 20-20 Mobile – Bet Boom | Betboom
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".