Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЧАРНАВУСАЎ (ЧЕРНОУСОВ) Сцяфан Фядотавіч
[2.8.1865, мяст. Хаславічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1910 служыў у Екацярынінскай царкве в. Маркавічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна. З 1913—14 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Глухі Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. У 1930-я г. служыў у Пакроўскай царкве в. Кішчыцы, цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 2.10.1935. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 10.12.1935 справа Ч. (№ 9394; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена «ў сувязі са старым узростам падсуднага».
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.