Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ЧАРВЯКОЎСКІ (ЧЕРВЯКОВСКИЙ) Сергій Аляксандравіч 

ЧАРВЯКОЎСКІ (ЧЕРВЯКОВСКИЙ) Сергій Аляксандравіч

[19.4.1889 мяст. Заблудава Беластоцкага пав. Гродзенскай губ. — 12.11.1937, Ленінград, турма НКВД], протаіерэй. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Пасля сканчэння духоўнай семінарыі (13.6.1913) — місіянер Холмскай епархіі. З 21.2.1914 настаяцель палкавой царквы 21-га пяхотнага Мурамскага палка. Падчас I-й сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях. З 1914 да 8.9.1918 знаходзіўся ў палоне, абслугоўваў як святар 5 лагераў рускіх ваеннапалонных. Пасля вызвалення вярнуўся ў Петраград. З 1919 да 17.4.1920 служыў у Царскасельскай царкве Чырвонага Крыжа. З крас. 1920 настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма ў пас. Цярлёва (?). Арыштаваны ў верас. 1937. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Сын Ч. Валянцін Чарвякоўскі, нягледзячы на трагічны лёс бацькі, прыняў свяшчэнны сан.

Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.


Падтрымка праекта: Играть в 3 Fruits Win: Double Hit Mobile – Bet Boom | Betboom
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".