Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЧАРВІНСКІ (ЧЕРВИНСКИЙ) Вячаслаў Грыгор’евіч
[1895, в. Галоўлі, цяпер Валынская вобл., Украіна — ?]. Украінец. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную акадэмію, рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Уладзімірскай (?) царкве ў мяст. Любча Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 15.12.1939. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай МДБ як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргопальскі канцлагер МДБ Архангельскай вобл. (станцыя Няньдом). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.3.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Ч. № п-9076 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
14.12.1944 у Баранавічах Брэсцкай вобл. арыштавана Чарвінская Клаўдзія Сцяфанаўна (н. ў 1904 у Здалбунава, цяпер Ровенская вобл., Украіна, у сям’і святара), верагодна, жонка Вячаслава Чарвінскага. 10.6.1944 асобай нарадай МДБ асуджана за «пасобніцтва нямецкім акупацыйным уладам» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Омскі канцлагер НКВД. Вызвалена 17.6.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.12.1993 пракуратурай Гродзенскай вобл. Яе асабовая справа № п-19725 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.