Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ЧАРАПНІН (ЧЕРЕПНИН) Уладзімір Дзмітрыевіч 

ЧАРАПНІН (ЧЕРЕПНИН) Уладзімір Дзмітрыевіч

[1874, в. Агрызкава Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1911—12 настаяцель Аляксандра-Неўскай царквы в. Зябкі Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.6.1927. Асуджаны 7.11.1927 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.5.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ч. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.


Падтрымка праекта: Играть в Stars & Fruits: Double Hit Mobile – Bet Boom | Україна Betboom
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".