Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЧАЛЬЦОЎ (ЧЕЛЬЦОВ) Павел Міхайлавіч
[верас. 1903, Санкт-Пецярбург — 1943, Віцебскі р-н], службовец. Арыштаваны ў крас. 1922 з бацькам, айцом Міхаілам, за «супраціў канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей». Пад следствам знаходзіўся ў турме Петраграда на вул. Гарохавай. 5.7.1922 вызвалены пастановай Петраградскага губ. рэвалюцыйнага трыбунала. Скончыў Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў заатэхнікам у Ленінградскай вобл. У лют. 1935 пазбаўлены права работы ў Ленінградзе і Ленінградскай вобл. Пазбягаючы арышту пераехаў на Урал. З 1935 загадчык апорнага пункта Ніжне-Тагільскай станцыі па жывёлагадоўлі ў вёсцы Пячоркіна Свярдлоўскай вобл. У лют. 1942 прызваны ў Савецкую армію, малодшы сяржант-сувязіст. Загінуў пад Віцебском. Пахаваны ў брацкай магіле каля в. Вымна Віцебскага р-на.
Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Ч.
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.