Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ФРАЛОЎ (ФРОЛОВ) Ігнацій Мітрафанавіч
[28.5.1870, Віцебск — ?]. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў настаяцелем у Пакроўскай царкве ў Полацку Віцебскай вобл. Арыштаваны 18.11.1937 у Полацку па адрасе: вул. Пушкінская, д. 8. Асуджаны 29.11.1937 са святарамі Паліеўктам Валюжынічам, Ільёй Корань-Карнеўскім і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ф. № 21221-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.