Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ФЕДАРОВІЧ (ФЕДОРОВИЧ) Іван Грыгор’евіч
[1879, мяст. Цяцерын Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — 8.10.1937, Магілёў, турма НКВД], брат Мікалая і Аляксандра Федаровічаў. У пачатку 1900-х г. служыў псаломшчыкам ва Успенскім храме в. Лабанаўка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н. У 1920-я г. — у Свята-Троіцкай царкве в. Саматэвічы Чэрыкаўскага пав., цяпер Касцюковіцкі р-н. Арыштаваны 9.3.1930. Асуджаны 25.11.1930 са святаром Яўлампіем Карышавым, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Сібір. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 8.8.1937. Прыгавораны 18.9.1937 тройкай НКВД за «заклік да звяржэння сацыялістычнага ладу» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 13555-сн; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 20.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл., па другой (№ 12165) 21.11.1989.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.