Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » УЛАДЗІМІР   ПАСТЭРНАЦКІ 

УЛАДЗІМІР   ПАСТЭРНАЦКІ

[2.7.1885, в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.— 21.1.1938, Смаленск, турма НКВД]. свяшчэннамучанік. Беларус. Сын Іларыёна Пастэрнацкага*. Пасля сканчэння Мінскай духоўнай семінарыі рукапаложаны ў іерэя (1908). Служыў у Пакроўскай царкве ў мяст. Пясочнае Ігуменскага пав., цяпер вёска Капыльскага р-на Мінскай вобл. З 25.7.1914 памочнік, з 1917 благачынны цэркваў 2-й акругі Ігуменскага пав. Духавенствам акругі на 3 гады выбраны дэпутатам на Мінскі акруговы вучылішчны з’езд. З восені 1932 настаяцель Спаса-Увазнясенскага храма ў мяст. Капыль, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. У  сак. 1933 бальшавіцкія ўлады храм закрылі, а  святара неаднаразова выклікалі ў НКВД. Арыштаваны ў сак. 1936. Жонка Наталля (дачка Феафана Сасіноўскага***) засталася з васмярымі дзецьмі. Асуджаны 24.3.1936 да 2 гадоў ППК. У снеж. 1937 нечакана вызвалены, прыехаў у Раслаў Смаленскай вобл., але 14.12.1937 зноў арыштаваны. 5.1.1938 прыгавораны тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і як «агент нямецкай разведкі» да ВМП. Расстраляны. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Смоленский мартиролог; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии; Смоленский мартиролог.


* Протаіерэй. Н. 30.5.1860 у в. Дудзічы. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1883), рукапаложаны ў дыякана (1.10.1883), святара (2.10.1883). Выкладаў у Пінскім, пазней Дудзіцкім вучылі­шчах. 18.9.1884 прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в.?Дудзічы. З 1885 член благачыннага савета, потым благачынны цэркваў 2-й акругі Ігуменскага пав. У 1902 некаторы час служыў у?храме в. Грэбень Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі р-н. Потым вярнуўся ў в. Дудзічы. З 1911 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Гатава Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н, член праўлення Мінскай духоўнай семінарыі. Узнагароджаны набедранікам (1888), скуф’ёй (1904), камілаўкай (1908), нагрудным крыжам.
*** Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1886). Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Пышачы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н. У?1902—08 настаяцель Пакроўскай царквы ў мяст. Пясочнае.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".