Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ТУМЕР (ТУМАНАЎ) (ТУМАНОВ) Гаўрыіл Іванавіч
[1882, в. Малыя Жаберычы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 1975], протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1911 атрымаў пасведчанне аб паспяховым заканчэнні курса багаслоўскіх прадметаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. З 1912 настаяцель Ануфрыеўскай царквы в. Восаў (Восава) Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трох дачок і двух сыноў. Арыштаваны 15.10.1929. Асуджаны 15.12.1929 са святаром Іаанам Духоўскім, дыяканам Яўграфам Рыжыкавым і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў ссылкі ў Паўночны край. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Групавая справа Т. і інш. № 9688 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Тв.: Памятная книжка Могилевской губернии; Полымя. 1994. № 1.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.