Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » СЕРАПІЁН (ШАВАЛЕЎСКІ)
[Уладзімір Макаравіч; 3.7.1873 с. Параўка Кірсанаўскага пав. Тамбоўскай губ., Расія — 15.9.1937, Сыктыўкар, турма НКВД], епіскап. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1898 скончыў Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. Выкладаў у Кермісінскай царкоўна-прыходскай школе (Тамбоўская губ.), з 1899 — у Старааскольскім духоўным вучылішчы. Рукапаложаны ў іерэя (1902). Служыў у саборнай царкве Корач (Кароч) Курскай епархіі на пасадзе антысектанцкага місіянера. З 15.6.1905 — нам. назіральніка Белгарадскага духоўнага вучылішча, з 1907 назіральнік царкоўных школ у Гродзенскай і Цвярской епархіях. 13.7.1913 узведзены ў сан протаіерэя, накіраваны ў Віцебск на пасаду назіральніка царкоўна-прыходскіх школ Полацкай епархіі. У 1917—18 прымаў удзел у Памесным саборы РПЦ, як нам. епіскапа Дзвінскага Панцеляімана (Ражноўскага), кіруючага Полацкай епархіяй. З 18.12.1917 выкладаў асноўнае і дагматычнае багаслоўе ў Віцебскай духоўнай семінарыі. 21.9.1928 хіратанісаны ў епіскапа Маршанскага, вікарыя Тамбоўскай епархіі. З сак. 1933 — епіскап Арзамаскі, вікарый Горкаўскай епархіі. Арыштаваны 2.3.1934. 1.3.1934 асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ва Усць-Сысольск (цяпер Сыктыўкар) Комі АССР. 24.2.1937 узяты пад варту. 13.9.1937 тройкай НКВД Комі АССР асуджаны па справе «контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў «Свяшчэнная дружына» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.3.1989 пракуратурай Комі АССР.
Таксама рэпрэсаваны брат епіскапа святар Міхаіл Макаравіч Шавалеўскі (н. ў 1875). У 1930-я г. ў с. Ніжняя Матронка Хварасцянскага р-на (Расія) ён арыштаваны і асуджаны да 10 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий в Нижегородской области; Покаяние; Помнить поименно. Книга памяти жертв политических репрессий Липецкого края с ноября 1917 года. Липецк, 1997. Т.1.
Літ.: Романькова Т. Храм на крови // Заполярье. 1995. 5 августа; Полещиков В. В чем обвиняли «Священную дружину» // Красное Знамя. Сыктывкар, 1990. 21 ноября; Малыхина А. Поименно назвать… // Эском-Вера. Христианская газета Севера России. Сыктывкар, 1997. Вып. 18. № 282—283. С. 3.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.