Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » СЕМЯНЮК (СЕМЕНЮК) Канстанцін Міронавіч
[1884, в. Падлессе Гродзенскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. З 1914 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Завішына (тагачасны паштовы адрас: ст. Плешчаніцы) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. У 1920-я г. служыў у Спаса-Праабражэнскім храме в. Карсакавічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Зембін) Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 12.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Мінскай епархіі Васіліем Парфёнчыкам, Канстанцінам Радзівінавічам, Пятром Ражко, Мікалаем Тарановічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. 1.11.1933 пастановай калегіі АДПУ БССР высланы на 3 гады ў Паўночны край. Вызвалены ў 1936. Вярнуўся на радзіму. У 1941 зноў стаў служыць святаром. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа С. і інш. № 27206-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.