Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » СВІРЫДАЎ (СВИРИДОВ) Іаан Пахомавіч 

СВІРЫДАЎ (СВИРИДОВ) Іаан Пахомавіч

[24.6.1876, в. Свісцёлкі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. З духоўнага саслоўя. Арыштаваны 10.3.1930 у в. Ройна (?) Полацкага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 14.3.1930 са святарамі Міхаілам Квяткоўскім, Іосіфам Шаткоўскім, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa высылкі (тэрмін не ўказаны). Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Жыў у Оршы, працаваў рознарабочым. Зноў арыштаваны 20.11.1937 у Оршы па адрасе: 2-і Магілёўскі зав., д.  8б. Прыгавораны тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 20982-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл) і па другой (№ 21239-п; захоўваецца тамсама) рэабілітаваны 27.11.1989 УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".