Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САЧКОЎСКІ (САЧКОВСКИЙ) Дзімітрый Паўлавіч
[1917, Гродзенская губ. — ?], іераманах. У 1939 рукапаложаны ў іерадыякана. У сак. 1940 высланы ў Казахстан. У 1945 асобай нарадай пры НКВД СССР асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Вызвалены ў снеж. 1954. У лют. 1955 паступіў ва Успенскі Жыровіцкі манастыр. З крас. 1955 да жн. 1956 настаяцель Параскева-Пятніцкай царквы в. Опаль Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Потым вярнуўся ў манастыр.
Кр.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 164. Гродно, 2000.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.