Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САХАРАЎ (САХАРОВ) Пётр Аляксеевіч
[1873, Вічуга, цяпер Іванаўская вобл., Расія — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Скончыў духоўную акадэмію. У 1910-я г. сакратар Магілёўскай губернскай духоўнай кансісторыі, рэдактар афіцыйнай часткі «Могилевских Епархіальных Ведомостей». Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа С. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.