Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » САФОНАЎ (САФОНОВ) Аляксій Пятровіч 

САФОНАЎ (САФОНОВ) Аляксій Пятровіч

[1895, в. Цёплае Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ігумен. Беларус. З сялянскай сям’і. З 1915 служыў у арміі. З 1920 працаваў на ўласнай гаспадарцы. У 1941 мабілізаваны на фронт. Пад Нара-Фамінскам Маскоўскай вобл. трапіў у палон. Вызвалены немцамі як былы царкоўнаслужыцель. З 1941 служыў у Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску. У 1944 пастрыжаны ў манашаскі сан. Арыштаваны 26.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Бакуніна 3, кв. 2. Асуджаны 30.6.1945 з царкоўным старастам Міхаілам Гагарэнкам паводле пастановы калегіі НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» дa 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. 19.11.1948 Краснаярскім краявым судом прыгавораны да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў 1954. Да канца 1956 знаходзіўся ва Успенскім Жыровіцкім манастыры. Рэабілітаваны 28.4.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа С. № 33171-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 166. Гродно, 2000.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".